Прэзентацыя праекта “Дарогамі асветніка”
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання 19 верасня 2017 года ў каледжы пад кіраўніцвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Герасімовіча І.М. адбылося пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”, дзе навучэнцы групы ЭА-96 дэманстравалі свой творчы праект “Дарогамі асветніка”.
Удзельнікі праекта Гадулька Максім, Навацкі Уладзіслаў, Міхайлаў Аляксандр, Аліеў Раман, Тарасенка Дзяніс, Дзянісік Ілья зрабілі паведамленні пра жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Францыска Скарыны, расказалі гасцям пра адданасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара да роднага краю і роднай мовы, раскрылі асаблівасці мастацкага афармлення яго кніг, а Грыневіч Данііл, Радчук Алена, Навіцкі Эдуард, Суша Яраслаў, Саседка Ягор прачыталі ўрыўкі з прадмоў і пасляслоўяў да кніг Бібліі , вершы беларускіх паэтаў пра вялікага асветніка і патрыёта.
Госці свята пазнаёміліся з цікавай выстаўкай кніг пра Францыска Скарыну, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі каледжа.













