“Песні пераможцаў”
“Песні пераможцаў”. Так называецца цыкл адукацыйных праектаў аб песнях Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіць мерапрыемствы выкладчык беларускай мовы і літаратуры Герасімовіч І. М.
16 мая 2016 года адбылася чарговая сустрэча, прысвечаная песні “В землянке”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй напісання знакамітага твора, шмат цікавага даведаліся пра аўтараў – паэта Аляксея Суркова і кампазітара Канстанціна Лістова, праслухалі запісы песні ў выкананні легендарных спевакоў Леаніда Уцёсава і Лідзіі Русланавай. Навучэнцы Лінцэвіч Алег, Салішчаў Руслан, Сушкевіч Аляксандр, Прохарчык Аляксандр, Таболіч Уладзімір прачыталі ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вершы франтавых карэспандэнтаў Аляксея Суркова і Канстанціна Сіманава.
Песню “В землянке” пранікнёна выканаў пад гітару навучэнец групы Э-25 Якаўлеў Сяргей.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным.