Міжнародны дзень роднай мовы!

19 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Родная мова ў марах, у песнях, у снах…”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Падчас мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў і народныя песні ў выкананні студэнцкіх творчых калектываў мінскіх навучальных устаноў: студэнтаў творчага саюза БДУ, паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца” (БДУІР), вакальнай студыі “Шанс” (БДУІР).

Удзельнікі клуба “Класікі і сучаснікі” з нашага каледжа Кулага Цімафей, Казакоў Данііл, Крываль Дзяніс, Углік Радзівон, Максімаў Аляксандр, Канюхневіч Арсеній, Марукевіч Максім, Хрусталёў Арцемій, Яраш Ягор  выступілі з праграмай “Любуюся словам”.

Галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Мікалаеўна Шапран уручыла кіраўніку аб’яднання па інтарэсах “Класікі і сучаснікі” І. М. Герасімовічу грамату за найлепшую метадычную публікацыю 2020 года.

 Загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Эліна Карлаўна Свірыдовіч выказала шчырую ўдзячнасць  нашым навучэнцам за выступленне.

Свята роднай мовы атрымалася вельмі цёплым, цікавым і запамінальным.

 

https://rod-slova.by/naviny/rodnaja-mova-marah-u-pesnjah-u-snah1/



Дата публикации: 2021-03-02 15:50:00

Полезные ссылки:

Главное меню:

Наши контакты:

Адрес:220021 г. Минск,
ул. Социалистическая, 5
Телефон: +375 17 215 24 38
Автошкола: +375 17 367 46 03
E-mail: mgak@mgak1.by
Регистрационное свидетельство №1141203260
от 05.11.2012г.



УНП 102385762
ОКПО 058963145003
ЦБУ №511 ОАО "АСБ Беларусбанк"
код AKBBBY2X
г. Минск, ул.Долгобродская, 1
р/с BY20AKBB36049000014075200000 (бюджет)
р/с BY02AKBB36329000017565200000 (внебюджет)

Наверх ↑