Пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”
Да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзельнікі клуба “Класікі і сучаснікі” падрыхтавалі творчы праект “Дзякуй роднаму беларускаму слову”. 21 лютага 2019 года на чарговым пасяджэнні кіраўнік гуртка Герасімовіч І.М. расказаў пра творчасць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, яго вялікую любоў да роднага слова.
Удзельнікі гуртка Боршч Уладзіслаў, Анісеня Андрэй, Каўко Максім, Буйноўскі Уладзіслаў, Барысевіч Іван, Саснін Яўген, Юргель Максім выканалі кампазіцыю паводле біяграфічных твораў паэта. Навучэнцы Юсіфаў Эльвін, Кусакоў Аляксей, Носік Максім, Шастак Эдвард, Паланевіч Даніла, Мацюшэнка Яўген, Шчалко Данііл, Кароль Ілья, Фалейчык Даніла, Манькоўскі Аляксей, Чарняк Аляксандр, Раманёнак Уладзімір прачыталі выказванні пра родную мову, узнёсла і пранікнёна выканалі вершы Рыгора Барадуліна, прысвечаныя нашаму нацыянальнаму скарбу.
Мерапрыемства атрымалася цёплым і ўрачыстым, госці выказалі ўдзячнасць стваральнікам праекта.






















