Рэсурсны цэнтр
Рэсурсны цэнтр МДАК імя акадэміка М.С. Высоцкага ўключае:
- Клас тэарэтычнага навучання;
- Лабараторыю Uni Train;
- Лабараторыю электронных сістэм;
- Лабараторыю дыягностыкі;
- Лабараторыю паліўнай апаратуры.
Навучанне ў рэсурсным цэнтры па кожным курсе арганізавана ў некалькі этапаў:
На першым этапе навучэнец атрымлівае неабходныя тэарэтычныя веды па тэме курса ў класе тэарэтычнага навучання. Навучэнцы вывучаюць раздатачны матэрыял, выкладчык тлумачыць тэарэтычныя палажэнні, дэманструе фота- і відэаматэрыялы.
На другім этапе навучэнцы перамяшчаюцца ў лабараторыю Uni Train, дзе выконваюць шэраг практычных заданняў на ноўтбуках. Практычныя заняткі скіраваны на вывучэнне дыягнастычнага абсталявання і методык дыягностыкі электронных сістэм аўтамабіляў. Пры дапамозе віртуальных сродкаў дыягнаставання навучэнцы дыягнастуюць віртуальны аўтамабіль, няспраўнасці якога задаюцца выкладчыкам. Работа ў віртуальным рэжыме дазваляе навучэнцам не баяцца рабіць памылкі, што ў рэальных умовах магло б выклікаць выхад са строюэлектроннай сістэмы аўтамабіля або сродку дыягнаставання.
На трэцім этапе навучэнцы пераходзяць ў лабараторыю электронных сістэм, дзе выконваюць шэраг лабараторных работ. На дадзеным этапе навучэнцы вучацца працаваць з рэальнымі сродкамі дыягнаставання і рэальнымі электроннымі сістэмамі аўтамабіля. Па заканчэнні трэцяга этапа навучэнцы могуць самастойна выконваць дыягностыку аўтамабіляў ва ўмовах СТА.
На чацвертым этапе навучэнцы пераходзяць у лабараторыю дыягностыкі, дзе ажыццяўляюць самастойную дыягностыку электронных сістэм рэальных аўтамабіляў і рухавікоў, замацоўваючы пры гэтым атрыманыя раней тэарэтычныя веды і практычныя ўменні.
У класе тэарэтычнага навучання прадугледжаны:
- 16 працоўных месцаў для навучэнцаў;
- працоўнае месца выкладчыка, якое абсталявана інтэрактыўнай дошкай;
- вучэбна-наглядныя дапаможнікі ў выглядзе рэальных сучасных агрэгатаў аўтамабіля з разрэзамі і стэндаў сістэм аўтамабіля.
___ 
У лабараторыі Uni Train прадугледжаны:
- 16 працоўных месцаў для навучэнцаў, абсталяваных ноўтбукамі з праграмным забеспячэннем “Аўтадыягностыка” і ўстаноўкамі Uni Train;
- працоўнае месца выкладчыка, якое абсталявана інтэрактыўнай дошкай;
- вучэбна-наглядныя дапаможнікі ў выглядзе рэальных сучасных агрэгатаў аўтамабіля з разрэзамі і стэндаў сістэм аўтамабіля.

У лабараторыі прадугледжаны:
- 13 вучэбных стэндаў, абсталяваных камп’ютарамі з праграмным забеспячэннем для задавання няспраўнасцей сістэмы і іх пошуку;
- дыягнастычнае абсталяванне для пошуку і выпраўлення няспраўнасцей: дыягнастычныя сканеры, мульціметры, асцылографы.
___ 
На базе лабараторыі электронных сістэм праводзяцца лабараторныя заняткі, скіраваныя на замацаванне раней атрыманых ведаў і навыкаў па наступных тэмах:
- сістэма энергазабеспячэння аўтамабіля;
- сістэма асвятлення аўтамабіля;
- сістэмы кандыцыяніравання і клімат-катролю;
- сістэма сілкаваннядызельнага рухавіка CommonRail;
- сістэма сілкавання бензінавага рухавіка з непасрэдным упрыскам паліва FSI;
- сістэма сілкавання бензінавага рухавіка з размеркаваным упрыскам паліва;
- тармазная сістэма з АБС;
- аўтасігналізацыя аўтамабіля са зваротнай сувяззю;
- генератарная ўстаноўка аўтамабіля;
- сістэмы пасіўнай бяспекі аўтамабіляў;
- гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі.
___ 
У лабараторыі дыягностыкі прадугледжаны:
- дзеючы дызельны рухавік з сістэмай сілкавання CommonRail;
- легкавы аўтамабіль з устроеным імітатарам няспраўнасцей;
- шасі легкавога аўтамабіля з дзеючым бензінавым рухавіком з размеркаваным упрыскам;
- матор-тэстар FSA 760;
- дыягнастычны сканер Bosch KTS 540;
- вучэбна-наглядныя дапаможнікі ў выглядзе рэальных сучасных вузлоў аўтамабіля з разрэзамі.
___ 