Сціслая  хроніка значных падзей

2017 год.

1 версня ў Дзень Ведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка наведаў Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж у суправаджэнні намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.І. Жарко, першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкова, старшыні Мінгарвыканкама А.В. Шорца, Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка, Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь В.М. Вовк.

2016 год.

За забеспячэнне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2015 годзе філіял МДАК імя акадэміка М.С. Высоцкага УА РІПА ўзнагароджаны Граматай і занесены на дошку Гонару Завадского раёна г. Мінска.

Люты. На аснове запісу №100419924, унесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 09.02.2016, МДАК імя акадэміка М.С. Высоцкага з’яўляецца філіялам установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі”.

2015 год.

14-23 мая – удзел каманды каледжа ў першым Адкрытым чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills краін СНД у г. Казані (2-е каманднае месца ў кампетэнцыі “Аўтамабільныя тэхналогіі”).

Заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж каледжам і прафесійным каледжам TREDU (г. Тамперэ, Фінляндыя).

2014 год.

Каледж узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за развіццё пазабюджэтнай дзейнасці і за выкананне кантрольных лічбаў прыёму па выніках 2013 года.

Установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж” перайменавана ў установу адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С. Высоцкага”.

Пачаў функыяніраваць Рэсурсны цэнтр па накірунках “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” і “Аўтасервіс”.

20-22 мая – удзел каманды каледжа ў першым Рэспубліканскім чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills BELARUS па дзвюх кампетэнцыях “Аўтамабільныя тэхналогіі” (2-е, 3-е індывідуальныя месцы) і “Электроніка” (3-е каманднае месца).

Здзейснены першы набор навучэнцаў на атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасці “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў”.

Праведзены капітальны рамонт даху вучэбнага корпуса №1.

Пачата цеплавая мадэрнізацыя фасада вучэбнага корпуса №1.

Праведзены бягучырамонт буфета, павялічана колькасць пасадачных месцаў, закуплена новае абсталяванне.

Праведзена мадэрнізацыя цеплавых вузлоў і сістэм аўтаматычнага рэгулявання ў вучэбных карпусах каледжа і інтэрната.

2013 год.

На баланс каледжа з камунальнай маёмасці перададзены будынак майстэрняў.

Снежань. Атрыманы сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO9001 у нацыянальнай сістэме адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

2012 год.

Праведзены рамонт фасада 2-га вучэбнага корпуса.

5 лістапада афіцыйны сайт каледжа ўключаны ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.

2011 год.

Здзейснены першы набор па спецыяльнасцях “Аўтасервіс” і “Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце” (з/а).

2010 год.

Пачаў сваю дзейнасць Апякунскі савет.

Закуплена абсталяванне для лабараторыі аўтамабільных эксплуатацыйных матэрыялаў.

Уведзена ў эксплуатацыю лакальная вылічальная сетка з выхадам у Інтэрнэтна 160 кропак падключэння.

2009 год.

Праведзены капітальны рамонт інтэрната.

 

2008 год.

Дырэктарам каледжа прызначаны Валерый Рыгоравіч Кірыленка, вупускнік тэхнікума 1993 года.

Уведзены ў эксплуатацыю аўтадром.

2007 год.

З камунальнай маёмасці перададзены капітальны будынак па вул. Сацыялістычнай, 13 (2 вучэбны корпус).

2005 год.

Інтэрнат каледжа па выніках работы за 2004 год быў прызнаны лепшым сярод інтэрнатаў ССНУ і ПТВ у г. Мінску.

Пачата будаўніцтва аўтадрома.

Калектыў каледжа ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за паспяховую работу, поспехі ў прафесійнай падрыхтоўцы і выхаванні навучэнцаў і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння.

2004 год.

27 лютага атрымана ліцэнзія на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.

2003 год.

На платнай аснове вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па ўсіх спецыяльнасцях і спецыялізацыях.

2001 год.

У лютым адбылася дзяржаўная атэстацыя тэхнікума.

Загадам Міністра адукацыі №53 ад 30.08.2001 г. тэхнікум перайменаваны ў Установу адукацыі “Мінскі дзяржаўна аўтамеханічны каледж”.

Пачала функцыяніраваць аўташкола каледжа.

Пачала работу станцыя тэхнічнага абслугоўвання.

2000 год.

Адбыўся першы набор на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці “Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў і рухавікоў”.

Калектыў тэхнікума ўзнагароджаны ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2000 г. за шматгадовую работу па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў машынабудавання і ў сувязі з 55-годдзем з дня стварэння тэхнікума.

Кастрычнік. Адкрыты музей тэхнікума.

1999 год.

Адкрыта спецыяльнасць Т0304“Тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя ліцейнай вытворчасці”.

18 сакавіка. Прыбудова да вучэбнага корпуса перададзена з баланса МАЗ на баланс тэхнікума.

1998 год.

Дырэктарам тэхнікума прызначаны Леанід Сямёнавіч Пашкевіч.

1996 год.

Праведзены набор навучэнцаў на платнай аснове на спецыяльнасць “Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў і рухавікоў”.

1995 год.

Тэхнікум прайшоў Дзяржаўную атэстацыю. Адкрыты клас вылічальнай тэхнікі.

1992 год.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.02.1992 г. Мінскі аўтамеханічны тэхнікум прыняты ў рэспубліканскую маёмасць і аддадзены ў падначаленне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1991 год.

Здадзены ў эксплуатацыю другі вучэбны корпус, пабудаваны за сродкі МАЗ (генеральны дырэктар – выпускнік тэхнікума Міхаіл Федаравіч Лаўрыновіч).

1989 год.

Праведзена першая атэстацыя выкладчыцкага складу тэхнікума.

1983 год.

МАЗ бязвыплатна перадае тэхнікуму арэндаваную плошчу 279 кв.м. для размяшчэння 3 лабараторый з 15 станкамі СПК.

1980 год.

Майстэрні тэхнікума передадзены Мінскаму вучэбна-вытворчаму машынабудаўнічаму прадпрыемству Мінвну БССР.

1979 год.

Дырэктарам тэхнікума прызначаны Станіслаў Іванавіч Шпакоўскі.

1973 год.

На базе вячэрняга філіяла Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума з 1 мая 1973 года Загадам №173 адкрыты Жодзінскі палітэхнікум.

1966 год.

14 студзеня дырэктарам тэхнікума прызначаны Аляксандар Іванавіч Тарасюк.

1963 год.

12 сакавіка здадзены ў эксплуатацыю будынак інтэрната па вул. Касманаўтаў, 4 (зараз Партызанскі пр-т, 85б) агульнай плошчай 3287 кв.м.

1960 год.

Дырэктарам тэхнікума прызначаны Андрэй Васільевіч Гарбачоў.

1959 год.

Адкрыты філіял вячэрняга аддзялення тэхнікума ў Жодзіне пры Беларускім аўтамабільным заводзе.

1957 год.

Спецыяльнасці “ Інструментальная вытворчасць” і “Мантаж і рамонт станочнага абсталявання” перададзены станкабудаўнічаму тэхнікуму.

Загадам №8 ад 04.06.57 г. Упраўлення машынабудавання і станкабудавання СНХ БССР тэхнікум перададзены пад яго ведамства. 17 жніўня 1957 года тэхнікум быў перайменаваны ў Мінскі вячэрні машынабудаўнічы тэхнікум.

1954 год.

Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 7.08.1954 г.№8634-Р і загадам Міністэрства аўтамабільнага, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР ад 16.08.1954 г.№148 быў створаны Мінскі вячэрні аўтамеханічны тэхнікум.

1953год.

Уведзены ў эксплуатацыю будынак майстэрняў плошчай 1000 кв.м., дзе былі ўстаноўлены 40 станкоў.

1950 год.

Адкрыты філіял вячэрняга аддзялення на Мінскім трактарным заводзе.

1948 год.

Першы выпуск 47 спецыялістаў. З іх:

5 выпускнікоў скончылі тэхнікум  на “выдатна”;

29 маладых спецыялістаў атрымалі накіраванне на МАЗ;

10- на велазавод;

6- на трактарны, які яшчэ толькі будаваўся.

Усе навучэнцы тэхнікума здалі нормы ГТА, а 35- сталі стралкамі-разраднікамі.

1946 год.

Набор навучэнцаў адбываецца па наступных спецыяльнасцях: аўтамабілебудаванне, інструментальная вытворчасць, ковачна-штамповачная вытворчасць, ліцейная вытворчасць, апрацоўка металаў рэзаннем.

Арганізавана вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасці “ Апрацоўка металаў рэзаннем”.

1947 год.

 Адкрываецца спецыяльнасць “ Прамысловасць і грамадзянскае будаўніцтва”.(У 1956 гэтая спецыяльнасць  перададзена архітэктурна-будаўнічаму тэхнікуму).

1945 год.

Сакавік. Па хадайніцтве дырэкцыі партыйнай і камсамольскай арганізацыі Мінскага аўтазборачнага завода ў Народным камісарыяце сярэдняга машынабудавання (НКСМ) прынялі рашэнне аб арганізацыі вучэбнага камбіната для падрыхтоўкі кадраў для Мінскага аўтазборачнага завода.

31 мая. Загад Народнага камісарыята сярэдняга машынабудавання №287 ад 31.05.1945 г. Мінскі аўтамеханічны тэхнікум уключаны ў спіс тэхнікумаў з указаннем плана прыёму навучэнцаў на 1945/46 навучальны год.

26 жніўня. Пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР № 9905/с “ Аб  аднаўленні і развіцці аўтамабільнай прамысловасці СССР, аб будаўніцтве завода па выпуску вялікагрузных аўтамабіляў у Мінску”

29 жніўня. Згодна з загадам Народнага камісарыята сярэдняга машынабудавання (НКСМ) №340/с ад 29.08.1945 г. Мінскі аўтамеханічны тэхнікум увайшоў у шэраг дзеючых.

 

1944 год.

16 ліпеня. Прыбыццё партызанскіх рот, якія прымалі ўдзел ў парадзе беларускіх партызанаў у Мінску у гонар вызвалення горада ад фашысцкіх захопнікаў, на будаўніцтва прадпрыемства па рамонту аўтамабіляў для фронту ў Чырвоным Урочышчы.

9 жніўня. Пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны аб будаўніцтве ў Мінску аўтазборачнага завода, якому наканавана было стаць першанцам беларускага аўтамабілебудавання.

Дырэктары каледжа

Кацюрэнка Аляксей Васільевіч

З 1945 па 1960 гады – дырэктар.

За гэты час у тэхнікуме адкрыты шэраг спецыяльнасцей, створаны вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасці “ Апрацоўка металаў рэзаннем” і філіялы тэхнікума пры Мінскім трактарным заводзе (потым пераўтвораны ў Мінскі машынабудаўнічы каледж) і ў г. Жодзіна пры Беларускім аўтамабільным заводзе (потым пераўтвораны ў Жодзінскі палітэхнічны каледж).

З удзелам навучэнцаў пабудаваны двухпавярховы 16-ці кватэрны жылы дом па вуліцы Л. Чайкінай, 4 для выкладчыкаў, а таксама будынак вытворчых майстэрняў тэхнікума плошчай 1000 кв.м., дзе былі ўсталяваны 40 станкоў.

 

Гарбачоў Андрэй Васільевіч

З 1960 па 1965 гады – дырэктар.

У гэты перыяд працягваецца ўдасканальванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы тэхнікума. Дзякуючы ўмацаванню шэфскіх сувязей з Мінскага аўтамабільнага завода ў вытворчыя майстэрні тэхнікума бязвыплатна перададзены сучасныя станкі, камплекты інструментаў і прыстасаванняў.Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю добраўпарадкаваны будынак інтэрната для навучэнцаў.

 

Тарасюк Аляксандр Іванавіч

З 1966 па 1979 гады- дырэктар.

У гэты перыяд тэхнікум стаў базавай навучальнай установай у сістэме Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР па падрыхтоўцы спецыялістаў сярэдняга звяна па новай спецыяльнасці “Станкі з праграмным кіраваннем”.

 

Шпакоўскі Станіслаў Іванавіч

З 1979 па 1998 гады- дырэктар.

У гэты перыяд у тэхнікуме ўведзены шэраг новых спецыяльнасцей і спецыялізацый, створаны вылічальны цэнтр з сучасным абсталяваннем і лабараторыя станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем і робататэхнічным комплексам, арганізавана падрыхтоўка спецыялістаў з ліку выпускнікоў ПТВ са скарочаным тэрмінам навучання, створана вучэбна-навукова-вытворчае аб’яднанне “МАМТ-БДПА-МАЗ”, узведзена прыбудова да вучэбнага корпуса. Тэхнікум шматразова займае прызавыя месцы ў сацыялістычным спаборніцтве сярод тэхнікумаў Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР, узнагароджваецца Дыпломамі і Граматамі. У 1981 годзе калектыў МАМТ узнагароджаны Ганаровай Граматай Мінаўтапрома СССР за трэцяе месца ў сацспаборніцтве на лепшую пастаноўку вучэбна-выхаваўчай работы. Створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю.

 

Пашкевіч Леанід Сямёнавіч

З 1998 па 2007 гады- дырэктар.

За гэты перыяд істотна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база каледжа, павялічыўся ўзровень тэхнічнай абсталяванасці і метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу за кошт пераабсталявання вучэбных лабараторый, камп’ютарызацыі, увядзення сучасных тэхналогій адукацыі і выхавання моладзі. Выкананы капітальны рамонт вучэбных карпусоў. Створана і развіваецца эфектыўная сістэма пазабюджэтнай дзейнасці: арганізаваны і паспяхова працуюць аўташкола, СТА аўтамабіляў, вучэбны аўтадром, падрыхтоўчыя курсы. Каледжу перададзены вучэбны корпус вячэрняй школы. Адкрыты музей гісторыі тэхнікума, створана сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба.

У 2000 годзе Мінскі аўтамеханічны тэхнікум узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы і выхаванні кваліфікаваных спецыялістаў машынабудавання. З 1 верасня 2001 года Мінскі аўтамеханічны тэхнікум набыў новы статус – установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж”.

У 2005 годзе ўстанова адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж” узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальна сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы кадраў для прадпрыемстваў машынабудавання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Атрымала далейшае развіццё аб’яднанне “МДАК - ПТВ”, у склад якога ўвайшлі 17 прафтэхвучылішчаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Дзейнасць аб’яднання дазволіла паспяхова рэалізаваць прынцып інтэграванай беспрерапыннай адукацыі і павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў з прафесійна-тэхнічнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй.

За шматгадовую плённую добрасумленную работу ў сістэме адукацыі, значны ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кваліфікаваных спецыялістаў узнагароджаны медалём “За доблесную працу”, нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Рашэннем працоўнага калектыву каледжа ад 19.12.2002 года занесены ў Кнігу гонару ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж”. У 2003 годзе быў абраны дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XXIV склікання па Аўтазаводскай выбарчай акрузе №6 г. Мінска.

 

Кірыленка Валерый Рыгоравіч

 4 студзеня 2008 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №302-к прызначаны дырэктарам установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж”.

З 2008 года значна ўмацавалася матэрыяльная база каледжа, уведзены ў эксплуатацыю аўтадром, мадэрнізаваны кабінет замежнай мовы, набыта абсталяванне для кабінетаў і лабараторый, створана лабараторыя аўтамабільных эксплуатацыйных матэрыялаў, адкрыты Рэсурсны цэнтр, праведзены капітальны і бягучыя рамонты будынкаў вучэбных карпусоў, інтэрната, буфета, адкрыты новыя спецыяльнасці “Аўтасервіс”, “Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце”, арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, праведзена рэканструкцыя музея гісторыі каледжа і адкрыты новыя экспазіцыі. З 2014 года установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж” перайменавана ў установу адукацыі “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С. Высоцкага”.

Каледж узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за развіццё пазабюджэтнай дзейнасці і за выкананне кантрольных лічбаў прыёму па выніках 2013 года, у 2016 годзе ўзнагароджаны Граматай і занесены на дошку Гонару Завадскога раёна г. Мінска за забеспячэнне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

За добрасумленную працу, творчую ініцыятыву і настойлівасць у вырашэнні вучэбна-вытворчых задач В.Р. Кірыленка ўзнагароджаны Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2010 гг.), медалём Саюзнай дзяржавы “За супрацоўніцтва” (2010 г.).

У 2014 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Кириленко Валерий Григорьевич

 

 

 



Кірыленка Валерый Рыгоравіч,
дырэктар
(тэл./факс прыемнай 215-24-38)

Петровская Анна Васильевна

 

 

 



Пятроўская Ганна Васільеўна,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
(тэл. 324-80-29)

Прокопович Алла Георгиевна

 

 

 



Пракаповіч Ала Георгіеўна,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
(тэл. 337-41-31)

Красовская Елена Сергеевна

 

 

 



Красоўская Алена Сяргееўна,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце 
(тэл. 360-58-52)

Исаков Виктор Петрович

 

 

 



Ісакаў Віктар Пятровіч,
намеснік дырэктара па вытворчым навучэнні 
(тэл. 215-26-47)

Билай Юлия Григорьевна

 

 

 



Білай Юлія Рыгораўна,
намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях
(тэл. 272-43-36)

 

 

 



Кулік Сергей Анатольявіч,
намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце 
(тел. 215-14-28)

У каледжы ажыццяўляецца работа па рэалізацыі эксперыментальнага праекта “Апрабацыя механізмаў узаемадзеяння ўстаноў прафесійнай адукацыі і арганізацый-заказчыкаў кадраў па вызначэнні і мадэрнізацыі кваліфікацыйных патрабаванняў да спецыялістаў

Асновай для рэалізацыі праекта з’яўляюцца:

-         артыкул 97 Кодэкса Рэспублікі Беларусь;

-         загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2017 № 470

“Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2017/ 2018 навучальным годзе”;

-загад установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі” ад 14.07.2017 №01-12 /142.

Кіраўнік праекта- Каліцкі Эдуард Мечыслававіч, першы прарэктар установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі”,кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

 

Мэты праекта:

Тэарэтычна абаснаваць і эксперыментальна праверыць арганізацыю і змест апераджальнай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей Беларусі.

Задачы праекта:

1)    вызначыць механізмы сацыяльнага партнёрства для арганізацыі апераджальнай падрыхтоўкі;

2)    распрацаваць прафесійныя стандарты спецыялістаў для    высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей Беларусі;

3)    распрацаваць сістэму незалежнай сертыфікацыі кваліфікацый;

4)    распрацаваць адукцыйныя праграмы, якія забяспечваюць падрыхтоўку спецыялістаў у адпаведнасці з 5 узроўнем МСКА;

5)    распрацаваць і ўкараніць крэдытную арганізацыю адукацыйнага працэсу на аснове модульнага падыходу;

6)    распрацаваць сеткавае адукацыйнае асяроддзе для падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам рэальных вытворчых умоў;

7)    распрацаваць неабходную дакументацыю, у тым ліку прамежкавыя справаздачы па этапах праграмы і заключную справаздачу па праграме.

 

Задачы эксперыментальнай дзейнасці філіяла ў 2017-2018 навучальным годзе:

-         вызначэнне механізму сацыяльнага партнёрства для арганізацыі апераджальнай падрыхтоўкі;

-         распрацоўка прафесійнага стандарта спецыяліста ў галіне аўтасервісу;

-         распрацоўка адукацыйнага стандарта па спецыяльнасцях у галіне аўтасервісу;

-         распрацоўка сістэмы незалежнай ацэнкі сертыфікацыі кваліфікацый;

-         апрацоўка і аналіз вынікаў і суаднясенне іх з мэтамі і задачамі.

 

Удзельнікі эксперыментальнай дзейнасці ў 2017-2018 навучальным годзе: члены працоўнай групы- педагагічныя супрацоўнікі філіяла- Пятроўская Г.В., Красоўская А.В., Ісакаў В.П., Лазіцкая Л.А., Гемскі Д.А., Царук А.В., Шайтар К.Р.

 

Праграма эксперыментальнай дзейнасці разлічана на перыяд з верасня 2015 да чэрвеня 2018 года.

Партнеры:

Нашы  кантакты::

Адрас: 220021, Мiнск, вул. Сацыялiстычная. д. 5
Тэл.: 8(017)291-24-38, 8(029)269-53-77, 8(029)191-90-75
E-mail: mgak@mgak1.by

  • УНП 102385762 ОКПО 058963145003
  • ОАО " АСБ Беларусбанк" ф-л 511 код AKBBBY21511
  • Вул. Даугаброцкая, д.1., Miнск, 
  • р/с BY20AKBB36049000014075200000