Спецыяльнасць 2-37 01 02 Аўтамабілебудаванне

Спецыяльнасць 2-37 01 51 Аўтасервіс

З першых дзён свайго існавання наш каледж ажыццяўляе выпуск спецыялістаў аўтамабілебудавання сярэдняга звяна. За гэты перыяд было падрыхтавана больш за 4500 маладых спецыялістаў, многія з якіх сёння паспяхова працуюць на прадпрыемствах айчыннага аўтамабіле- і машынабудавання: у лабараторыях, канструктарскіх і тэхналагічных бюро і аддзелах у навукова-даследчых установах на пасадах тэхнікаў-механікаў, тэхнолагаў, канструктараў, майстроў.

У час навучання значная ўвага надаецца пытанням канструкцыі і разліку аўтамабіля, выпрабаванню, дыягнаставанню, тэхналогіі зборкі аўтамабіляў, яго канструктыўнай бяспецы, а таксама сістэмам аўтаматызаванага праектавання і а’ёмнаму мадэліраванню канструкцый аўтамабіляў. Навучанне ажыццяўляецца з прымяненнем унікальнага сучаснага абсталявання.

З 2017/2018 вучэбнага года ў каледжы ўведзена новая вучэбная дысцыпліна “Устройства і тэхнічнае абслугоўванне электрамабіля”. Лабараторна-практычныя заняткі па дадзенай дысцыпліне праводзяцца ў рэсурсным цэнтры каледжа на дзеючым электрамабіле ў разрэзе NissanLeaf. 

Сосинович Наталья Владимировна - заведующая отделением

Загадчык аддзялення Сасіновіч Наталля Уладзіміраўна

Многія нашы выпускнікі сталі значнымі арганізатарамі вытворчасці, вучонымі, вядучымі спецыялістамі ў галіне аўтамабіле- і машынабудавання, лаўрэатамі Дзяржаўных прэмій. Такіх спецыялістаў у каледжы рыхтуюць сапраўдныя прафесіяналы. У першую чаргу трэба адзначыць Уладзіміра Серафімавіча Стуннікава, выдатніка адукацыі, выкладчыка вышэйшай катэгорыі, які прайшоў шлях ад выкладчыка да намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам навучэнцы паспяхова выконваюць рэальныя курсавыя і дыпломныя праекты.

Поспех у працы залежыць ад многіх састаўных. Значны ўклад у агульную справу ўнесены старшынёй цыклавой камісіі Галінай Іванаўнай Васільевай. Вопытны працаўнік на вытворчасці, канструктар, яна перадае свой вопыт навучэнцам каледжа  на занятках і ў час дыпломнага праектавання.

На аддзяленні працуе выкладчыкамі нямала былых выпускнікоў каледжа: Царук А.В., выкладчык першай катэгорыі; Красоўская А.С., выкладчык вышэйшай катэгорыі, выдатнік адукацыі, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце; Кірыленка В.Р., выкладчык вышэйшай катэгорыі, выдатнік адукацыі, дырэктар. Усе выкладчыкі аддзялення прымяняюць у сваёй рабоце сучасныя адукацыйныя тэхналогіі пры правядзенні тэарэтычных і практычных заняткаў. Распрацаваны вучэбна-метадычныя комплексы па выкладаемых дысцыплінах.

Нашы выпускнікі атрымліваюць размеркаванне на прадпрыемствы па вытворчасці вялікагрузных, сярэднетанажных і спецыялізаваных аўтамабіляў, гарадскіх і міжнародных аўтобусаў, такія як ААТ “МАЗ” – упраўляючая кампанія холдзінга “БЕЛАЎТАМАЗ”, ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў”, ААТ “Упраўляючая кампанія холдзінга “МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД”, СП ЗАТ “МАЗ-МАН” і многія іншыя прадпрыемствы рэспублікі.

Да аддзялення адносяцца дзве цыклавыя камісіі:

-         камісія агульнатэхнічных дысцыплін (старшыня – Грыневіч Людзміла Леанідаўна);

-         камісія аўтамабілебудавання (старшыня -  Васільева Галіна Іванаўна).

каб. 329 тел.  297-41-82 

 

 

Спецыяльнасць 2-37 01 51 Аўтасервіс

Кваліфікацыя- аўтамеханік 5 разраду

Сферай прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца прадпрыемствы і арганізацыі, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне, эксплуатацыю і рамонт аўтатранспартных сродкаў.

У прафесійныя функцыі спецыяліста ўваходзіць арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонт аўтамабіляў ў адпаведнасці з эканамічна абгрунтаванымі тэхналагічнымі працэсамі; забеспячэнне запаснымі часткамі, падтрымка працаздольнага стану аўтамабільнай тэхнікі і тэхналагічнага абсталявання. Спецыяліст кантралюе якасць выканання работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонту, арганізоўвае і ажыццяўляе перамяшчэнне аўтамабіляў. Праграма навучання прадугледжвае набыццё навыкаў работы з дыягнастычным і іншым тэхналагічным абсталяваннем, атрыманне практычных навыкаў абслугоўвання аўтамабіляў.

У каледжы створаны рэсурсны цэнтр па навучанні кадраў па накірунках “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” і “Аўтасервіс”. Рэсурсны цэнтр аснашчаны  і папаўняецца абсталяваннем новага пакалення, якое выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе для правядзення лабараторна-практычных заняткаў.

Навучэнцы пад час навучання маюць магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В” і”С”.

 

Здор Юрий Петрович - заведующий отделением

     Да аддзялення“Аўтасервіс” (загадчык- Здор Юрый Пятровіч) адносяцца цыклавыя камісіі:

-камісія тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў (старшыня Скяп’ян Святлана Антонаўна);

-камісія прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін (старшыня Падпалуха Кацярына Валер’еўна).

 

     Загадчык аддзялення “Аўтасервіс”- Здор Юрый Пятровіч
     каб.243, тэл.8(017)297-40-00

 

Спецыяльнасць 2-53 01 31 Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці (па накірунках)
Спецыялізацыя 2-53 01 31-01 Эксплуатацыя і наладка электронных сістэм кіравання ў аўтаматызаванай вытворчасці

Кваліфікацыя спецыяліста Тэхнік-электронік

Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу і інтэнсіфікацыя вытворчасці немагчымы без электронных сродкаў аўтаматызацыі і кантролю, абсталявання з лічбавым праграмным, камп’ютарным кіраваннем.

 Абслугоўванне такой складанай электроннай тэхнікі патрабуе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў. Спецыяліст павінен умець выконваць наладку і эксплуатаваць электронныя сістэмы ПК на прадпрыемствах машынабудаўнічага комплексу, а таксамадыягнаставаць і правяраць электронныя сістэмы абсталявання, аналізаваць статыстычныя дадзеныя аб працаздольнасці электронных сістэм, распрацоўваць, кантраляваць і рэдагаваць кіруючыя праграмы апрацоўкі дэталяў на станках з праграмным кіраваннем, а на працоўных месцах працаваць у якасці наладчыкаКІПіА4-га разраду, аператара станкоў з праграмным кіраваннем, слесара- электрамантажніка (2-3 разраду). 

Спецыяльнасць 2-37 01 06 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках)
Накірунак спецыяльнасці 2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (вытворчая дзейнасць)

Кваліфікацыя спецыяліста Тэхнік-механік 

 

Калишук Николай Михайлович - заведующий отделением

 Сучасны аўтамабіль вызначаецца высокай надзейнасцю, магутнасцю, эканамічнасцю, кіруемасцю, бяспекай і камфортнасцю. Удасканаленне эксплуатацыйных уласцівасцей аўтамабіляў звязана з ускладненнем іх канструкцыі і прымяненнем новых тэхналогій, матэрыялаў, механізмаў і ўстройстваў, асабліва ў галіне электронікі. Гэта выклікае неабходнасць прымянення складанага высокапрадукцыйнага абсталявання, прагрэсіўных способаў рамонту, удасканалення формаў арганізацыі і кіравання вытворчасцю. Як следства, павышаюцца патрабаванні да якасці падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных работнікаў аўтамабільнага транспарту.

Тэхнік-механік падрыхтоўваецца для вытворча-тэхналагічнай, рамонтна-эксплуатацыйнай, арганізацыйна-вытворчай, вопытна-эксперыментальнай і камунікатыўнай прафесійнай дзейнасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях розных арганізацыйна-прававых формаў, якія ажыццяўлюць тэхнічную эксплуатацыю аўтамабіляў (аўтакамбінатах, аўтобусных парках, СТА, аўтарамонтных заводах і інш.), на пасадах: тэхніка, механіка, майстра (ст. майстра), брыгадзіра, кантралера АТК і інш. Навучэнцы вучацца выконваць усе віды работ па абслугоўванні і рамонту аўтамабіляў, якасна вызначаць тэхнічны стан аўтамабіляў пры дапамозе сродкаў дыягностыкі, арганізоўваць і кіраваць вытворчым працэсам, ажыццяўляць камунікатыўную дзейнасць у калектыве.

Да аддзялення адносяцца дзве цыклавыя камісіі: камісія электратэхнікі і эксплуатацыі электронных сістэм (старшыня Сычова Л.В.) і камісія эканамічных дысцыплін (старшыня Ячнік Л.С.). Усе выкладчыкі цыклавых камісій ажыццяўляюць вучэбна-метадычную работу па стварэнні праграм і каляндарна-тэматычным планаванні дысцыплін адпаведна новым стандартам па новых вучэбных планах. Вядзецца работа па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс. 

Загадчык аддзялення – Калішук Мікалай Міхайлавіч
каб. 347 тэл. 297-41-82

 

Спецыяльнасць 2-36 01 07 Гідрапнеўмасістэмы мабільных і тэхналагічных машын

Укараненне ў мадэльны рад новых машын і тэхналагічнага абсталявання выклікала шырокае прымяненне абсталявання і механізмаў ­­­­з выкарыстаннемгідраўлічных і пнеўматычных сістэмам. Прафесіі, якія звязаны з абслугоўваннем і рамонтам гэтых сістэм, вельмі запатрабаваны нарынку працы.

Падрыхтоўка спецыялістаў-гідраўлікаў пачалася ў каледжы ў 1997 годзе. У Рэспубліцы Беларусь толькі наш каледж рыхтуе такіх спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. У рамках дадзенай спецыяльнасці ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для вытворча-тэхналагічнай, рамонтна-эксплуатацыйнай, арганізацыйна-ўпраўленчайдзейнасці на прадпрыемствах і іншых суб’ектах гаспадарання і эксплуатацыі прадукцыі машынабудавання, а таксама прадпрыемствах па рамонту і эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання і мабільнай тэхнікі, абсталяванай гідра- і пнеўмасістэмамі.

Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці добра сябе зарэкамендавалі ва ўмвах сучаснай вытворчасці і стараюцца заняць у яе структурах належнае месца. Спецыяліст-гідраўлік можа працаваць у механічных, механазборчых, інструментальных, рамонтных цэхах, лабараторыях, канструктарскіх і тэхналагічных бюро і аддзелах на пасадах: тэхніка па наладцы і выпрабаваннях, тэхніка-тэхнолага, тэхніка-канструктара, тэхніка па эксплуатацыі і рамонту абсталявання і іншых пасадах, якія падлягаюць замяшчэнню спецыялістамі з сярэдняй спецыяльная адукацыяй.

У рамках сваёй прафесійнай дзейнасці спецыяліст забяспечвае тэхнічнае абслугоўванне і рамон гідрапнеўмасістэм мабільных і тэхналагічных машын, падтрымлівае іх працаздольнасць. Па меры неабходнасці гідраўлік праводзіцьвыпрабаванні гідрапнеўмаэлементаў, выконвае касервацыю і ўпакаўку гідрапнеўмаўстройстваў, распрацоўвае тэхналагічныя працэсы вытворчасці тыпавых дэталяў і зборкі ўзлоў гідрапнеўмасістэм.

Для падрыхтоўкі прафесійных кадраў каледж мае адпаведную базу. У вучэбным класе гідраўлікі ўстаноўлены сучасны навучальны комплекс “Феста”, на якім адпрацоўваюцца практычныя навыкі па гідраўліцы і пнеўматыцы. У лабараторыі гідраўлікі прадстаўлены макеты і рэальныя дзеючыя мадэлі гідраўлічнага і пнеўматычнага абсталявання.

Выпускнікі дадзенай спецыяльнасці запатрабаваны ў машынабудаўнічай вытворчасці (заводах), у транспартных арганізацыях, у арганізацыях па эксплуатацыі дарожнай і сельгасгаспадарчай тэхнікі, эксплуатацыі шахтнага абсталявання.

Выпускнікі-гідраўлікі атрымліваюць размеркаванне на такія прадпрыемствы як ААТ “МАЗ” – упраўляючая кампанія холдзінга “БЕЛАЎТАМАЗ”, ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў”, ААТ “Упраўляючая кампанія холдзінга “МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД”, ААТ “Амкаор- Белвар”, ААТ “МЗОР”- упраўляючая кампанія холдзінга “Белстанкаінструмент”, ААТ “ Мінскі падшыпнікавы завод” і многія іншыя прадпрыемствы рэспублікі.

 

Гамза Александр Анатольевич - заведующий отделением

 

Да аддзялення адносяцца тры цыклавыя камісіі: камісія эксплуатацыі абсталявання машынабудавання, камісія інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій і камісія філалагічных дысцыплін.

Загадчык аддзялення – Гамза Аляксандр Анатольевіч. 

 каб. 224, тэл. 297-48-26

Спецыяльнасць 2-37 01 06 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў

     

Сучасны аўтамабіль вызначаецца высокай надзейнасцю, магутнасцю, эканамічнасцю, кіруемасцю, бяспекай і камфортнасцю. Удасканаленне эксплуатацыйных уласцівасцей аўтамабіляў звязана з ускладненнем іх канструкцыі і прымяненнем новых тэхналогій, матэрыялаў, механізмаў і ўстройстваў, асабліва ў галіне электронікі. Гэта выклікае неабходнасць прымянення складанага высокапрадукцыйнага абсталявання, прагрэсіўных способаў рамонту, удасканалення формаў арганізацыі і кіравання вытворчасцю. Як следства, павышаюцца патрабаванні да якасці падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных работнікаў аўтамабільнага транспарту.

Тэхнік-механік падрыхтоўваецца для вытворча-тэхналагічнай, рамонтна-эксплуатацыйнай, арганізацыйна-вытворчай, вопытна-эксперыментальнай і камунікатыўнай прафесійнай дзейнасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях розных арганізацыйна-прававых формаў, якія ажыццяўляюць тэхнічную эксплуатацыю аўтамабіляў (аўтакамбінатах, аўтобусных парках, СТА, аўтарамонтных заводах і інш.), на пасадах: тэхніка, механіка, майстра (ст. майстра), брыгадзіра, кантралера АТК і інш. Навучэнцы вучацца выконваць усе віды работ па абслугоўванні і рамонту аўтамабіляў, якасна вызначаць тэхнічны стан аўтамабіляў пры дапамозе сродкаў дыягностыкі, арганізоўваць і кіраваць вытворчым працэсам, ажыццяўляць камунікатыўную дзейнасць у калектыве.

Для падрыхтоўкі спецыялістаў дзейнічаюць наступныя лабараторыі: рамонту аўтамабіляў, аўтамабільных рухавікоў, элекрычнага абсталявання аўтамабіляў, аўтамабільных эксплуатацыйных матэрыялаў, комплекс тэхнічнай эксплуатацыі і рамонту аўтамабіляў.

 

Страмбурская Элеонора Валерьевна - заведующая отделением

 

Да аддзялення “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” (загадчык- Страмбурская Элеанора Валер’еўна) адносяцца цыклавыя камісіі:

-камісія тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў (старшыня Скяп’ян Святлана Антонаўна);

-камісія сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (старшыня Дзюбкова Наталля Лявонцьеўна).

Загадчыца аддзялення “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” - Страмбурская Элеанора Валер’еўна

  каб. 332, тэл. 291-30-73

 

Партнеры:

Нашы  кантакты::

Адрас: 220021, Мiнск, вул. Сацыялiстычная. д. 5
Тэл.: 8(017)291-24-38, 8(029)269-53-77, 8(029)191-90-75
E-mail: mgak@mgak1.by

  • УНП 102385762 ОКПО 058963145003
  • ОАО " АСБ Беларусбанк" ф-л 511 код AKBBBY21511
  • Вул. Даугаброцкая, д.1., Miнск, 
  • р/с BY20AKBB36049000014075200000