Бібліятэкакаледжа, як структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, з’яўляецца вучэбна-дапаможным і інфармацыйным цэнтрам, які фарміруе фонд вучэбнай, вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратуры, літаратуры па пэўных галінах, перыядычных выданняў у адпаведнасці з профілем,а таксама арганізуе доступ карыстальнікаў да гэтага фонду.
Агульная плошча бібліятэкі- 195,4 кв.м., абанемент- 106,2 кв.м., чытальная зала на 23 пасадачныя месцы (53,9 кв.м.), кнігасховішча (35,3 кв.м.), чытальная зала ў інтэрнаце каледжа на 16 пасадачных месцаў.
Бібліятэка аснашчана камп’ютарам з выхадам у сетку Інтэрнэт, лазерным прынтарам, капіравальным апаратам (ХЕRОХ), устаноўлены сеткавы праграмны комплекс “Бібліёграф”.
Належнай якасці адукацыі немагчыма дасягнуць без паляпшэння стану кніжнага фонду. Бібліятэчны фонд пастаянна абнаўляецца. У цяперашні час аб’ём кніжнага фонду складае 81 185 экзэмпляраў літаратуры (тэхнічнай-43 290 экз., вучэбнай-61 195 экз., мастацкай 10 882 экз.)
У склад электроннага фонду уваходзіць 15 электронных выданняў і 6 дадаткаў да падручнікаў на СD дысках. Даведачна-бібліяграфічны фонд папаўняецца даведнікамі, энцыклапедыямі, слоўнікамі і складае 1 595 экзэмпляраў. У бібліятэку рэгулярна паступае 38 найменняў газет і часопісаў.
У бібліятэцы вядзецца даведачна-бібліяграфічная і інфармацыйная работа.
На сённяшні дзень паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 1 940 чытачоў.
Супрацоўнікі бібліятэкі рэалізуюць адукацыйную і асветніцкую праграму, праводзяць шэраг масавых мерапрыемстваў выхаваўчай, маральна-этычнай і грамадска-патрыятычнай тэматыкі: літаратурныя канферэнцыі, бібліятэчныя ўрокі, гутаркі, агляды ў групах.
Кантактны тэлефон бібліятэкі 217-90-50.