“Пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”
Клуб “Класікі і сучаснікі” працягвае дэманстрацыю цыкла адукацыйных праектаў “Песні пераможцаў”.
5 чэрвеня 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне, на якім кіраўнік клуба Герасімовіч Іван Міхайлавіч і навучэнцы Дзебяляк Ганна, Дзянісік Ілья, Гадулька Максім, Радчук Алена, Тарасенка Дзяніс, Радзюк Кірыл расказалі гасцям пра творчасць знакамітага спевака Леаніда Уцёсава.
Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй напісання легендарных твораў “Одессит Мишка”, “Жди меня”, “Заветный камень”, “Случайный вальс”, “Дорога на Берлин”, пачулі непаўторны голас артыста. Удзельнікі гуртка прачыталі ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і лісты, адрасаваныя Леаніду Уцёсаву.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным.











