“Душа моя чиста”.
13 снежня 2017 пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Герасімовіча І.М. адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”. Увазе гасцей была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя па творах рускага паэта Мікалая Рубцова “Душа моя чиста”.
У цёплай, даверлівай атмасферы ўдзельнікі гуртка чыталі лірычныя вершы паэта, гучала цудоўная музыка, а навучэнец групы ЭА- 97 Варанько Ілья хораша выканаў песню “Букет”.
Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным.










