“Слова Пімена Панчанкі пра Мінск”

 

12 снежня 2017 года пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Герасімовіча І.М. адбылося пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”. Удзельнікі гуртка дэманстравалі творчы праект “Слова Пімена Панчанкі пра Мінск”. Вядучыя мерапрыемства Дзятчык Міхаіл і Патоцкі Давід расказалі пра творчасць Пімена Емельянавіча Панчанкі, яго вялікую любоў да сталіцы Беларусі, раскрылі гісторыю памятных мясцін, якім прысвечаны вершы народнага паэта.  Навучэнцы Верашчака Кацярына, Емец Павел, Малкоўскі Дзмітрый, Курыловіч Павел,  Стрыжань Арцём , Хімарода Сяргей, Чаркасаў Васіль, Бічык Іван, Давыдзенка Ціхан, Каханоўскі Антон, Янчэнін Руслан, Сембур Юрый, Цяцера Арцём, Задарожны Вячаслаў, Петрыкевіч Дзяніс прачыталі творы  “Слова пра Мінск”, “Мінску”, “Вечны агонь”, “Наш дом”, “Камароўка”, “Святочныя салюты”, “Вуліцы сяброў”, “Мінскія святы”, “У садзе ўсё лісце апала…”.Таксама  прагучала “Песня пра Мінск” Ігара Лучанка на верш Пімена Панчанкі.        

З вуснаў навучэнцаў прагучалі словы ўдзячнасці Пімену Емельянавічу Панчанку за цудоўныя творы пра нашу слаўную сталіцу,  словы ўдзячнасці партызанам, падпольшчыкам, салдатам, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны аддалі свае жыцці за  наша  шчасце жыць і вучыцца ў мірным горадзе. Прагучала  падзяка архітэктарам, інжынерам, будаўнікам, якія ў цяжкія пасляваенныя гады адбудавалі горад, зрабілі яго ўтульным і прыгожым.        

Прысутныя пазнаёміліся з цікавай выстаўкай, прысвечанай творчасці Пімена Панчанкі, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі каледжа.

 

Дата публикации: 2017-12-18 13:59:00

Полезные ссылки:

Главное меню:

Наши контакты:

Адрес:220021 г. Минск,
ул. Социалистическая, 5
Телефон: +375 17 215 24 38
Автошкола: +375 17 367 46 03
Бух. оплата +375 17 215 24 39
E-mail: mgak@mgak1.by
Регистрационное свидетельство №1141203260
от 05.11.2012г.



УНП 102385762
ОКПО 058963145003
ЦБУ №511 ОАО "АСБ Беларусбанк"
код AKBBBY2X
г. Минск, ул.Долгобродская, 1
р/с BY20AKBB36049000014075200000 (бюджет)
р/с BY02AKBB36329000017565200000 (внебюджет)

Наверх ↑