Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Спадчына Францыска Скарыны”
19 і 20 кастрычніка 2017 года ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К . Глебава праходзіла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Спадчына Францыска Скарыны”. Навучэнец групы ЭА-96 нашага каледжа Дзянісік Ілья пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Герасімовіча Івана Міхайлавіча падрыхтаваў і прачытаў даклад “Вобраз Францыска Скарыны ў творчасці Рыгора Барадуліна”. Праца была адзначана навуковымі кіраўнікамі і ўдзельнікамі мерапрыемства, а дакладчык узнагароджаны дыпломам.













