Міжнародны дзень роднай мовы
Удзельнікі клуба “Класікі і сучаснікі” шырока адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.
18 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам выкладыка І.М. Герасімовіча адбылося пасяджэнне клуба, на якім навучэнцы групы ЭА-105 дэманстравалі творчы праект “Святам свянцонае маміна слова”, прысвечаны творчасці Рыгора Барадуліна. Вядучыя пасяджэння Маркушэўскі Раман і Сапожнікаў Ілья паведамілі гасцям аб жыццёвым і творчым шляху народнага паэта, навучэнцы Адзінцоў Клім, Ваўчэцкі Павел, Дранькоў Раман, Кушнярэвіч Максім, Радзіка Ігар, Грамздорф Уладзіслаў, Собаль Аляксей, Лагойка Арцём, Шаблюк Іван прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове. У праграме гучалі песні на вершы Рыгора Барадуліна.
21 лютага 2020 года на чарговым пасяджэнні клуба дэманстраваўся творчы праект “У сузор’і родных моў”. Кіраўнік гуртка І.М. Герасімовіч расказаў пра перакладчыцкую дзейнасць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Навучэнцы групы Э- 30 Арыніч Станіслаў, Бародка Міхаіл, Казімірчык Мікалай, Карабач Валянцін, Корж Цімафей, Кямалаў Сеймур, Маёраў Уладзімір, Марушко Ілья, Пілік Аляксей, Рубаха Станіслаў, Саўчанка Іван, Співак Міхаіл, Трушын Максім чыталі творы класікаў сусветнай паэзіі, якія пераклаў на беларускую мову Рыгор Барадулін. Гучалі вершы нашага паэта, прысвечаныя прадстаўнікам народаў свету. Навучэнцы Юсіфаў Эльвін, Цітарэнка Даніла і Жукоўскі Арцём прачыталі вершы на азербайджанскай і ўкраінскай мовах.
Супрацоўнікі бібліятэкі каледжа да мерапрыемстваў падрыхтавалі выстаўку кніг Рыгора Барадуліна. Свята роднай мовы прайшло цікава і запамінальна.
24 лютага 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла імпрэза “Святам свянцонае маміна слова” да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Падчас мерапрыемства літаратурна-мастацкую кампазіцыю па творах Барадуліна прадставіў калектыў навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа пад кіраўніцтвам выкладчыка І.М. Герасімовіча.
На вечарыне выступілі скульптар Ігар Засімовіч, пісьменнік, паэт і перакладчык Ганад Чарказян, мастак, пісьменнік і паэт Рыгор Сітніца, пісьменнік, журналіст, бард Зміцер Бартосік.
У лютаўскім нумары часопіса “Роднае слова” за 2020 год змешчаны сцэнарый “Святам свянцонае маміна слова” пасяджэння клуба “Класікі і сучаснікі”, якім кіруе выкладчык І.М. Герасімовіч