Пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”
Да Дня беларускага пісьменства 24 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам выкладчыка Герасімовіча І.М. адбылося пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”. Навучэнцы групы ЭА-105 дэманстравалі праект “Чалавек з сонечнай усмешкай”, прысвечаны творчасці вядомага паэта, педагога, вучонага Алега Антонавіча Лойкі. Вядучыя пасяджэння Маркушэўскі Раман і Сапожнікаў Ілья паведамілі гасцям аб жыцці Алега Лойкі. Навучэнцы Адзінцоў Клім, Ваўчэцкі Павел, Дранькоў Раман, Кушнярэвіч Максім, Радзіка Ігар, Грамздорф Уладзіслаў, Собаль Аляксей, Лагойка Арцём, Шаблюк Іван расказалі пра педагагічную і навуковую дзейнасць прафесара, прачыталі ўспаміны калег і вучняў Алега Антонавіча.
На свяце пісьменства гучалі вершы Алега Лойкі пра родны горад Слонім і раку Шчару, пра родную мову і каханне.
Супрацоўнікі бібліятэкі каледжа падрыхтавалі выстаўку кніг ураджэнцаў Слонімшчыны. Свята роднага пісьменства прайшло цікава і запамінальна.












