Пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”

 

Да Года малой радзімы  прымеркаваны даследчы праект “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” навучэнца групы ЭА-96 Гадулькі Максіма. Дэманстрацыя праекта адбылася на пасяджэнні клуба “Класікі і сучаснікі” 22 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам выкладчыка Герасімовіча І.М.

 Максім прысвяціў сваю працу Жабінкаўскаму раёну Брэсцкай вобласці і сваёй роднай вёсцы Федзькавічы. Госці пасяджэння пазнаёміліся з гісторыяй раёна, помнікамі архітэктуры, паглядзелі цікавыя відэаматэрыялы, пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выбітных асоб Жабінкаўшчыны: геолага Андрэя Трафімука, урачоў Рыгора Шораха, Данііла Крыўчэню, Васіля Вашчука, Уладзіміра Астоўскага, пісьменнікаў Расціслава і Анатоля Бензерукоў, кіраўніка фермерскай гаспадаркі “ЯКВІЛ”  Віктара Якаўчука.

 Навучэнцы Тарасенка Дзяніс, Радзюк Кірыл, Бабровіч Яраслаў,  Навацкі Уладзіслаў, Дзянісік Ілья, Старадуб Аляксандр расказалі пра творчасць паэта Васіля Гадулькі, прачыталі яго вершы.

Дапамагала весці праграму Радчук Алена.

 Госці пасяджэння пазнаёміліся з цікавай выстаўкай кніг пра Жабінкаўскі раён, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі каледжа.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказала куратар групы ЭА-96 Губіч Наталля Уладзіміраўна.

 

 

Дата публикации: 2019-04-01 15:37:17

Полезные ссылки:

Главное меню:

Наши контакты:

Адрес:220021 г. Минск,
ул. Социалистическая, 5
Телефон: +375 17 215 24 38
Автошкола: +375 17 367 46 03
Бух. оплата +375 17 215 24 39
E-mail: mgak@mgak1.by
Регистрационное свидетельство №1141203260
от 05.11.2012г.



УНП 102385762
ОКПО 058963145003
ЦБУ №511 ОАО "АСБ Беларусбанк"
код AKBBBY2X
г. Минск, ул.Долгобродская, 1
р/с BY20AKBB36049000014075200000 (бюджет)
р/с BY02AKBB36329000017565200000 (внебюджет)

Наверх ↑