Пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”
12 сакавіка 2019 года адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”. Навучэнцы групы АС-30 дэманстравалі творчы праект “Паклон табе, Максім Багдановіч”, прымеркаваны да Cусветнага дня паэзіі. Вядучыя Лізавета Сцепурко і Генадзь Піскуноў расказалі пра загадку творчасці Максіма Багдановіча, прачыталі ўспаміны сучаснікаў пра нашага класіка.
Удзельнікі гуртка Батураў Дзмітрый, Верамейчык Мікіта, Міхалкоўскі Аляксандр, Міхалкоўскі Аляксей, Зобаў Антон, Ушолік Аляксей, Прысь Віктар, Пашкоў Іван, Кучкін Артур, Марозаў Антон, Русан Максім, Ланец Аляксей, Саўчук Віктар пранікнёна выканалі творы паэта. У праграме гучалі песні на вершы Максіма Багдановіча.
Госці пасяджэння пазнаёміліся з цікавай выстаўкай, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма-кніжніка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі каледжа.
Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Класікі і сучаснікі” Герасімовіч І.М. выказаў удзячнасць куратару групы АС-30 Бядненка Але Барысаўне за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.
Свята паэзіі атрымалася цёплым і ўрачыстым.











